Еўрасаюз прывітаў вызваленне палітвязняў у Беларусі

Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні і еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыцы суседства Ёханэс Хан выступілі з сумеснай заявай. Яны адзначылі, што вызваленне палітвязняў з'яўляецца важным прагрэсам у намаганнях па паляпшэнню адносін паміж Еўрасаюзам і Беларуссю.

"Вызваленне Мікалая Статкевіча, Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Юрыя Рубцова, Яўгена Васьковіча і Арцёма Пракапенкі з'яўляецца даўно чаканым крокам наперад. Цяпер яны вольныя", — адзначаецца ў заяве прадстаўнікоў ЕС.

Магерыні і Хан падкрэслілі, што экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Мікалай Статкевіч з'яўляецца прыкладам "нястомнай працы і абавязанняў многіх для дэмакратызацыі Беларусі", перадае БелаПАН.

Прадстаўнікі ЕС заявілі, што цяпер чакаюць, каб беларускія ўлады знялі ўсе абмежаванні на поўнае выкарыстанне грамадзянскіх і палітычных правоў для вызваленых.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі