Еўрасаюз стварае фонд дапамогі Украіне на 5 мільярдаў еўра

ЕС стварае агульны фонд для дапамогі Украіне

ЕС стварае агульны фонд для дапамогі Украіне / AFP via Getty Images

Еўрасаюз вырашыў стварыць фонд ваеннай дапамогі Украіне на 5 мільярдаў еўра. Адпаведнае рашэнне прадстаўнікі краін ЕС ухвалілі ў сераду ў Бруселі, перадае Бі-Бі-Сі.

Прапанову яшчэ летась агучыў кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль, аднак краіны ЕС доўга не маглі прыйсці да згоды наконт умоваў прадастаўлення будучай дапамогі.

Францы настойвала, каб фонд аплачваў толькі сумесна закупленае абсталяванне, вырабленае ў краінах ЕС. Германія хацела, каб яе ўнёскам у фонд лічылася ўся нямецкая ваенная дапамога Украіне, а не 40-50%. Краіны Балтыі і Польшча, якія апошнім часам закупілі шмат абсталявання для Украіны,  настойвалі на працяглым пераходным перыядзе, падчас якога фонд кампенсаваў бы гэтыя ахвяраванні.

У аўторак з'явіліся паведамленні, што бакі дасягнулі кампрамісу. Фонд праявіць пэўную гнуткасць у правілаў закупкі зброі і ўлічыць індывідуальную дапамогу асобных краін. Пры гэтым пры выплатах у фонд не будзе цалкам улічвацца кошт ужо перададзенага абсталявання.

Дарэчы, 12 сакавіка таксама стала вядома пра новы пакет дапамогі Украіне ад Даніі — гэта снарады і артылерыйскія сістэмы на 336 мільёнаў долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі