Ізраіль даціскае ХАМАС у Газе. Але да перамогі яшчэ далёка — #ІхНоравы

Баявыя дзеянні ў сектары Газа набліжаюцца да фіналу

Баявыя дзеянні ў сектары Газа набліжаюцца да фіналу / @rubanau_collage

ЦАХАЛ загнаў у кут баевікоў ХАМАС, а датчанкі ўпершыню ў гісторыі рыхтуюцца да вайсковай службы. Іспанскі ўрад памілаваў каталонскіх сепаратыстаў, а цэны на крэветкі на бельгійскім рынку растуць як на дражджах. Усё гэта — у традыцыйнай рубрыцы “Іх норавы” ад Еўрарадыё.

Палестынскія тэрарысты вымушаныя выжываць

Пасля пяці месяцаў актыўных баявых дзеянняў вайна ў сектары Газа падыходзіць да лагічнага завяршэння. Тэрарыстычная арганізацыя ХАМАС, якая раней цалкам кантралявала неспакойны палестынскі анклаў, цяпер вымушаная хавацца і натуральна выжываць. Пра гэта піша брытанскае выданне Financial Times, прааналізаваўшы заявы дыпламатаў з Блізкага Усходу, меркаванні палестынкіх палітолагаў і заявы ізраільскай службы бяспекі.  

Эксперты прадказваюць ХАМАС змрочныя перспектывы. Большасць кіраўнікоў і камандзіраў арганізацыі жывыя і на волі, але сіл для супраціўлення застаецца ўсё менш і менш. Паводле інфармацыі ізраільскай разведкі, за час вайны не менш чым 18 з 24 батальёнаў групоўкі былі расфарміраваныя, а каля паловы з 40 тысяч байцоў — або забітыя, або параненыя. 

Ізраіль даціскае ХАМАС у Газе. Але да перамогі яшчэ далёка — #ІхНоравы
Уваход у адзін з хамасаўскіх тунэляў / Reuters

Пры гэтым да сапраўднага заканчэння вайны яшчэ далёка. Аналітыкі разведкі ЗША ўпэўненыя, што ХАМАС можа гадамі працягваць партызанскі супраціў, выкарыстоўваючы сетку падземных тунэляў па ўсёй Газе. 

Датчанкі пойдуць служыць у войска

Іспанскі ўрад памілаваў каталонскіх сепаратыстаў

Кангрэс Іспаніі прыняў закон пра амністыю для каталонскіх сепаратыстаў, піша The Guardian. Яго патрабавалі мясцовыя палітыкі ў абмен на дапамогу кааліцыйнаму ўраду краіны ў тым, каб вярнуцца да ўлады пасля леташніх безвыніковых усеагульных выбараў.

Законапраект будзе распаўсюджвацца на чатыры сотні чалавек, якія ўдзельнічалі ў сімвалічным рэферэндуме пра незалежнасць у лістападзе 2014 года і апытанні, якое адбылося праз тры гады, што прывяло да аднабаковага абвяшчэння рэгіянальнай незалежнасці. Гэта прывяло Іспанію да найгоршага палітычнага крызісу за чатыры дзесяцігоддзі.

Прыняцце законапраекта, які быў ухвалены 178 галасамі супраць 172 у 350-месным парламенце, стане падтрымкай для сацыялістаў і прэм'ер-міністра Іспаніі Педра Санчэса, палітычная кар'ера якога аслабла пад напорам правых сілаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі