Стала вядома, хто першым узяўся абараняць чалавецтва ад ШІ — #ІхНоравы
#ІхНоравы
Не толькі ў Беларусі і Расіі адбываецца ўсякая дзікасць. За мяжой — таксама, але, здаецца, гэтая дзікасць звязаная з Расіяй.
На даўняга саюзніка Аляксея Навальнага напалі непадалёк ад яго дома ў Літве. Леаніда Волкава збілі малатком. У яго зламаная рука, а па назе ўдарылі малатком 15 разоў. Літоўская выведка мяркуе, што атаку, імаверна, арганізавала і зладзіла Расія.
Пра іншыя — дзікія і не вельмі — навіны чытайце ў нашым рэгулярным аглядзе.
Голад у Газе: людзі паміраюць ад недаядання і абязводжвання
ААН не кідае спробаў даставіць прадукты харчавання ў паўночную, самую разбураную частку сектара Газа. Гэтым разам яны выкарыстоўвалі новы сухапутны маршрут. Дапамогу паспрабуюць перадаць такім чынам, каб такую неабходную людзям ежу і лекі не перахапіў ХАМАС.
А яшчэ з Кіпра морам адправілі лодку з харчаваннем. Але сушай — хутчэй, таму сухапутныя калідоры такія важныя.
Ціск сусветнай супольнасці на Ізраіль расце. Ад Тэль-Авіва патрабуюць даць гуманітарным арганізацыям свабоднейшы доступ да палестынскіх тэрыторый, бо на Газу насоўваецца голад. Паводле звестак ААН, як мінімум 576 тысяч чалавек у Газе, а гэта чвэрць насельніцтва сектара, — у адным кроку ад голаду.
Гэтая мара ў яго з'явілася не сёння, а 10 гадоў таму, калі ў гатэлі Ritz ён упершыню абвясціў пра свае планы. Але цяпер, кажа мільярдэр, ужо дакладна-дакладна. І што грошай у яго хопіць, каб пабудаваць лайнер, які не ў 2, а ў 10 разоў пераўзыходзіць "Тытанік"!
Насамрэч гэта выдатная тэма для рэфлексій. Мільярдэру 70 гадоў, і ён наўпрост прызнаўся: ніякавата ад думкі, што памрэш, нічога не зрабіўшы.
"Усё, што трэба для шчасця ў жыцці, я знайшоў — у мяне ёсць нехта, хто мяне любіць, мне ёсць дзе спаць начамі і ў мяне дастаткова грошай, каб добра паесці. А ўсё астатняе — гэта ілюзія, як гульня ў гольф", — кажа мільярдэр.
А яшчэ Палмера кранае гісторыя кахання Джэка і Роўз.
"Мы спадзяемся, што "Тытанік II" можа паслужыць каталізатарам для адраджэння некаторых нашых каштоўнасцяў — і мы спадзяемся, гэта прывядзе да міру", — дадаў мільярдэр-летуценнік.
Сапраўднага карабля пакуль няма, але ўжо ёсць 3D-рэндэрынг — гэта значыць, ілюстрацыі, на якіх можна паглядзець, як будуць выглядаць дзевяць палубаў "Тытаніка-2".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.