Еўрасаюз узгадніў пакет дапамогі Украіне, гэта 50 мільярдаў еўра

Удзельнікі саміту ЕС

Удзельнікі саміту ЕС / twitter.com/CharlesMichel

Еўрасаюз узгадніў пакет фінансавай дапамогі Украіне — 50 мільярдаў еўра. Пра гэта ў чацвер паведаміў кіраўнік Еўрасавета Шарль Мішэль. Ён удзельнічаў у пасяджэнні Савета ЕС. Усе 27 лідараў дамовіліся.

"Гэта забяспечвае стабільнае, доўгатэрміновае і прадказальнае фінансаванне Украіны, — піша Шарль Мішэль. — ЕС бярэ на сябе лідарства і адказнасць у падтрымцы Украіны; мы ведаем, што пастаўлена на карту".

На саміце ЕС, які адбыўся ў сярэдзіне снежня 2023-га, Венгрыя заблакавала вылучэнне дапамогі Украіне. Таму гэтае пытанне разгледзелі паўторна на спецыяльна скліканай сустрэчы. СМІ нядаўна паведамлялі, што Еўрасаюз гатовы падарваць эканоміку Венгрыі, калі яна зноў адмовіцца ўзгадніць дапамогу Украіне. І прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан не рызыкнуў.

ЕС плануе выдзеліць Кіеву да 2027 года 33 млрд еўра ў выглядзе крэдытаў і яшчэ 17 млрд еўра — у выглядзе грантаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі