Пры ўступленні Украіны ў ЕС у Еўрасаюз могуць паклікаць і Беларусь — Орбан

Віктар Орбан

Віктар Орбан / АР

Стала вядома, чаму прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан не падтрымлівае ўступленне Украіны ў ЕС. Ён таксама лічыць, што пасля далучэння Украіны да Еўрасаюза чальцом гэтага аб'яднання можа зрабіцца і Беларусь.  

На думку Орбана, "далучэнне Украіны створыць новы цэнтр сілы ў ЕС, у якім будуць дамінаваць ЗША. Там будуць краіны Балтыі, Польшча і Румынія, дзе амерыканцы цяпер размяшчаюць больш за ўсё сваёй зброі для дапамогі Украіне". Такую заяву Орбан зрабіў на закрытай сустрэчы з дэпутатамі і прадстаўнікамі апазіцыі краіны летась. Падрабязнасці публікуе венгерскі расследавальніцкі праект Direkt36.

На той сустрэчы венгерскі прэм'ер заявіў, што "гэты цэнтр сілы зробіцца яшчэ шырэйшым за кошт Беларусі". Паводле яго слоў, ён бачыць, "што там усё яшчэ могуць адбыцца адна ці дзве каляровыя рэвалюцыі". Узмацненне пазіцый ЗША ва Усходняй Еўропе, са слоў прэм'ера Венгрыі, перашкодзіць яго планам будаваць стасункі з Расіяй, Індыяй і Кітаем.

Нагадаем, на паседжанні Еўрасавета ў снежні 2023 года падчас галасавання па пытанні наконт пачатку перамоў аб уступленні Украіны ў ЕС Віктар Орбан пакінуў залу. Ён не падтрымаў перамовы, але і не наклаў вета на гэтае пытанне. У выніку Еўрасавет вырашыў пачаць перамовы з Украінай. Між тым Орбан прагаласаваў супраць вылучэння Украіне дапамогі ў памеры 50 млрд еўра. Гэтае пытанне будзе паўторна разглядацца на спецпаседжанні сёння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі