Еўрасаюз забараніў імпарт тавараў з Крыма
Гэтае рашэнне пачне дзейнічаць ад серады, 25 чэрвеня.
У дакуменце Еўрасавета адзначаецца, што "тавары з Крыма і Севастопаля не могуць быць імпартаваныя ў Еўрапейскі саюз". Да таго ж, будзе забаронена прадастаўляць паслугі фінансавання і страхавання, звязаныя з імпартам такіх тавараў.
Пры гэтым Еўрасавет паведамляе, што "тавары з Крыма і Севастопаля, якія атрымаюць сертыфікат паходжання ад украінскіх уладаў, могуць па-ранейшаму быць імпартаваныя ў ЕС", інфармуе РІА "Новости".
Нагадаем, ЕС з 23 красавіка адмяніў ці скараціў мытныя пошліны на большую частку прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі з Украіны. Рашэнне будзе дзейнічаць да 1 лістапада. Мяркуецца, што да таго часу пачне дзейнічаць пагадненне аб асацыяцыі і свабодным гандлі паміж Украінай і Еўрасаюзам.
Фота — ria.ru