Еўрасаюз зноў заклікаў Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне
Еўрасаюз зноў заклікаў Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне. Адпаведную заяву 6 траўня распаўсюдзіў прадстаўнік Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў.
У заяве адзначаецца, што факты прымянення сьмяротнага пакарання ў Беларусі супярэчаць заяўленай гатоўнасці краіны да супрацоўніцтва з міжнароднай супольнасцю, у тым ліку з Еўрасаюзам па гэтым пытанні.
Беларускім уладам нагадваюць, што Беларусь засталася адзінай краінай Еўропы, дзе ўсё яшчэ існуе такая мера пакарання. Апроч увядзення мараторыя, ЕС заклікае перагледзіць іншыя смяротныя прысуды, вынесеныя раней.
Нагодай для заявы стала выкананне прысуду жыхару Гомеля Сяргею Вострыкаву. Летась яго прызналі вінаватым у жорсткім забойстве дзвюх жанчын, згвалтаванні і выкраданні. Пра выкананне прысуду паведамілі ягоным сваякам. Гэта ўжо трэці сёлета расстрэл асуджаных да найвышэйшай меры ў Беларусі.