Фанаты польскага футбольнага клуба "Заглэмбе" збілі беларускага трэнера

Аляксандр Хацкевіч

Аляксандр Хацкевіч / alamy.com

Беларускага галоўнага трэнера футбольнага клуба "Заглэмбе Сасновец" Аляксандра Хацкевіча збілі падчас трэніроўкі каманды, піша сайт meczyki.pl.

Паведамляецца, што радыкальна настроеныя фанаты каманды прыйшлі на базу клуба. Пасля размовы Хацкевіча ўдарылі па твары, а таксама нагамі. Як сцвярджае сайт, у клубе пацвердзіў факт інцыдэнту.

На сёння клуб займае апошняе месца ў турнірнай табліцы. Апошні матч ён прайграў клубу GKS з Катавіцаў з лікам 0:4. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, "Заглэмбе" рыхтуецца развітацца з Аляксандрам Хацкевічам і шукае яму замену. Беларускі спецыяліст узначаліў каманду на пачатку 2024 года.

"Праблема ў тым, што клуб не паклапаціўся аб належнай бяспецы падчас трэніровак. Гэтага не павінна было адбыцца", сказаў Хацкевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі