Аляксандр Хацкевіч стане галоўным трэнерам польскай каманды

Аляксандр Хацкевіч

Аляксандр Хацкевіч / gettyimages.at

Беларускі спецыяліст Аляксандр Хацкевіч стане галоўным трэнерам польскай футбольнай каманды. Гэта — "Заглембе" з Сасноўца, аўтсайдэр польскага Д2, паведамляе meczyki.pl. Пасля 18 тураў у яго 11 ачкоў.

Хацкевічу 50 гадоў. Ён ачольваў нацыянальную зборную Беларусі (2014-2016). Працяглы час жыве ва Украіне. У 2022-м трэнер крытычна выказаўся пра пазіцыю беларускіх спартсменаў у дачыненні расійскай агрэсіі, заклікаў беларусаў не баяцца і гаварыць праўду пра тое, што адбываецца ва Украіне. А яшчэ ён далучыўся да свабодных спартсменаў Беларусі, удзельнічаў у футбольным турніры ў Варшаве ў падтрымку беларускага палітвязня.

У 2022 годзе Аляксандр Хацкевіч кароткі час быў галоўным трэнерам "Карміёціса" на Кіпры. Летась быў "у паездцы па Еўропе".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі