Федерацыя футболу пракаментавала чуткі пра Марадону і зборную Беларусі
На выходных з'явілася інфармацыя, што легендарнага аргентынскага футбаліста Дыега Марадону запрашаюць на трэнерскую працу ў Беларусь. Першым пра гэта распавёў аргентынcкі тэлеканал TyC Sports, навіну падхапіла італьянская газета Corriere della Sera, а за ёю і іншыя выданні. Гаворка ішла пра магчымую працу з нацыянальнай зборнай і з двума беларускімі футбольнымі клубамі, адзін з якіх — "Дынама-Брэст".
Аднак у Асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола” чуткі пра перамовы з трэнерскім штабам нацыянальнай зборнай абверглі:
"Ніякіх перамоваў наконт нацыянальнай зборнай не вяліся, інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці", — паведамілі Еўрарадыё ў прэс-службе АБФФ.
Прэс-сакратар футбольнага клуба "Дынама-Брэст" Вольга Хіжанкова адмовілася неяк каментаваць чуткі пра перамовы з Дыегам Марадонам:
"Звярніцеся ў італьянскую газету, якая пра гэта напісала. Мы не каментуем чуткі са старонніх крыніцаў".
Зараз Дыега Марадона сядзіць без працы. Год таму ён узначаліў футбольны клуб "Аль-Фуджайра" з Аб’яднаных арабскіх эміратаў. Аднак у аргенцінца не атрымалася выканаць пастаўленую задачу — вывесці клуб у элітную лігу ААЭ. У канцы красавіка ён сам заявіў пра сыход.