Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі ўзначаліў былы кіраўнік Мытнага камітэта

Юрый Сянько

Юрый Сянько / 1prof.by

Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі ўзначаліў былы кіраўнік Мытнага камітэта Юрый Сянько. Міхаіл Орда, які кіраваў лукашэнкаўскімі прафсаюзамі апошнія дзесяць гадоў, перайшоў на працу ў Палату прадстаўнікоў, дзе будзе дэпутатам.

Сянько 1967 года нараджэння. Скончыў Гродзенскі дзяржуніверсітэт імя Янкі Купалы і Акадэмію кіравання. Шмат гадоў працаваў на мытні. Дзяржаўны мытны камітэт узначальваў у 2014-2020 гадах. Восенню 2020-га быў прызначаны паслом у КНР. У лістападзе мінулага года Юрыя Сянько вызвалілі ад гэтай пасады. Яго замяніў Аляксандр Чарвякоў, экс-міністр эканомікі.

Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі ўзначаліў былы кіраўнік Мытнага камітэта

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі