Фэны The Toobes адправілі любімы гурт за мяжу
Як Еўрарадыё разыграла прыхільнікаў The Toobes, і як адбыўся чарговы супер-канцэрт гурта чытайце і глядзіце тут Самы “слэмавы” гурт Беларусі – The Toobes – парадваў сваім чарговым трыумфальным канцэртам, які сабраў каля 800 чалавек.
Свой выступ The Toobes пачалі як мацёрыя зоркі – спазненнем на 40 хвілін, падчас якіх прыхільнікі гурта неаднаразова верашчалі і выклікалі хлопцаў на сцэну. Дарэчы, сама сцэна “Рэактара” уяўляла сабою тэатр аголеных манекенаў жаночага і мужчынскага полу, якія стаялі ў неадназначных позах. Прысутнасць на сцэне манекенаў выклікала шэраг асацыяцый: можна было ўявіць сабе імклівасць музычнага парыву, драйву і экспрэсіі, і спыннене часу, з якім асацыюецца постаць манекена. Супрацьстаянне статыкі і руху, карацей…
На канец канцэрта была запланавана фішка, якая тлумачыла сувязь манекенаў і “тубсаў”: музычны экстаз у момант зрываўся, музыкі заміралі на сваіх месцах і ператвараліся ў тых жа манекенаў. Аднак, фішка не ўдалася: моладзь, якая дурэла ад магчымасці слэму, натоўпам запаланяла сцэну, і ў момант, калі-такі адбыўся той самы музычны экстаз, з-за натоўпу гледачы проста не ўбачылі цудоўнае ператварэнне музыкаў у манекенаў. Тэатр праваліўся.
Тым не менш, сам выступ гурта чарговы раз пацвердзіў адчуванне, што ў Беларусі адбываецца нешта незвычайнае, а менавіта, у нашай краіне з’явіўся гурт, які сапраўды варты вялікай еўрапейскай сцэны, і які вось-вось туды трапіць.
У сувязі з апошнімі падзеямі вакол The Toobes, Еўрарадыё прыдумала “мулю” кшталту таго, што на сённяшнім канцэрце інкогніта прысутнічае той самы вялікі і знакаміты ТРЫКІ, які прыехаў паглядзець на гурт і забраць яго з сабою ў Еўропу. Самае цікавае, што ніхто гэтаму не здзівіўся, усе паверылі і з радасцю адправілі хлопцаў у багатае і зорнае замежнае жыццё.
Дзяўчына, якая нічога не ведае пра The Toobes, аднак, якая ходзіць на іх канцэрты, лічыць, што нашая краіна нічога не згубіць, калі гурт пакіне яе прасторы:
“Нічога яна не згубіць. Усё нармальна. Хлопцам пашанцавала. А што яны ў гэтай Беларусі атрымаюць? Нічога!”
Актыўны малады чалавек у акулярах не хавае свайго знаёмства з гуртом і радасці за тое, што хлопцам фарціць не па-дзіцячаму:
“Асабіста я буду вельмі рады за хлопцаў, бо неаднойчы мне даводзілася размаўляць з імі на гэтую тэму. Мой знаёмы перадаваў запісы “тубсаў” на маскоўскія рэкард-лэйблы, аднак, адтуль адказаў не паступіла. Тое, што хлопцамі зацікавіўся англійскі прадзюсер, які хоча іх прасунуць наперад – гэта толькі “ЗА!” Тут не тое, што беларуская сцэна згубіць геніяльную і самую сур’ёзную на сённяшні дзень рок-каманду. The Toobes проста пакажуць рэальна, што Ў БЕЛАРУСІ ЁСЦЬ МУЗЫКА! На ўвесь свет могуць заявіць пра гэта. Гэта, наадварот, плюс для нашай краіны”.
Як бачна, прыхільнік гурта яшчэ не ведае, што маскоўскія рэкард-кампаніі “Саюз” і “Містэрыя гуку” ўжо заявілі сваю зацікаўленасць у сумеснай працы з гуртом і прапанавалі перавыдаць дэбютны альбом “Hello” на тэрыторыі Расіі.
Гарачая слухачка Еўрарадыё Наталля аказалася яшчэ і гарачай прыхільніцай гурта The Toobes. Паводле яе словаў, у выпадку прарыву гурта на Захад, яна будзе толькі ганарыцца сваімі землякамі:
“Я б ганарылася. Я б казала: бачыце, чувакі, а я на іх хадзіла ў Беларусі ў той час, калі яны былі не такімі вядомымі. Я лічу, гэта клёва. Будзе вельмі класна, калі яны прарвуцца, калі пра іх даведаюцца. Зноў жа, я спадзяюся, што яны будуць казаць АДКУЛЬ ЯНЫ, і тым самым мы станем крыху бліжэйшымі да Цывілізацыі”.
Не абыйшлося на канцэрце і без музыкаў-сяброў гурта The Toobes, якія прыйшлі падтрымаць хлопцаў. Бас-гітарыст каманды The Fantastiques, Сяргей, далучаецца да вышэй апытнай публікі, і таксама лічыць што гурт варты іграць на вядомых сусветных сцэнах:
“Я думаю, ім там і месца. Хоць The Toobes і збіраюць поўны “Рэактар”, але з такім драйвам яны павінны граць на вялізных брытанскіх пляцоўках. Я падтрымліваю імнкенне Трыкі працаваць з хлопцамі”.
Падобнага меркавання прытрымліваецца і беларускамоўная ўсмешлівая дзяўчына, якая не хавае свайго захаплення гуртом:
“Я буду за “тубсаў” толькі рада, калі яны паедуць у Англію, таму што іх музыка адтуль, мне здаецца, а не адсюль. Вядома, хлопцы заўсёды будуць казаць, што “мы з Беларусі. Вы ведаеце такую краіну?” І ўсе будуць пытаць: “А дзе гэта?”(смяецца)
Вядомы блогер Slaver бачыць у ад’ездзе The Toobes за мяжу толькі станоўчыя моманты:
Slaver: “Я думаю, для Беларусі гэта будзе таксама вялікі прарыў, таму што ўсё роўна ўсе будуць асацыяваць гурт з Беларуссю, хоць іх музыка вельмі брытанская. Увогуле, для нас гэта класна. Хай едуць, але не забываюць пра Радзіму. Ну і для беларускіх гуртоў будзе добры прыклад як рухацца, куды рухацца, як трэба рабіць музыку”.
Slaver'а падхоплівае дзяўчына: “Так, няхай вяртаюцца. Бо тут ёсць іх фанаты і сябры!”
Аднак, не ўсе прысутныя на канцэрце аказаліся прыхільнікамі гурта. Знайшліся і апаненты прыхільнікам The Toobes. Напрыклад, для сябра Slaver'а музыка The Toobes не з’яўляецца нечым арыгінальным і новым:
“Мне якраз-такі падаецца, што іх музыка неарыгінальная, што яны не могуць прынесці штосьці новае. Хачу сказаць, што калі нейкі беларускі гурт хоча, каб іх пачулі ў свеце, то не трэба глядзець на сусветных зорак, трэба рабіць сваю справу без погляду на кагосьці іншага”.
Таксама не ўсе гледачы канцэрта з радасцю адправяць “тубсаў” у Брытанію. Некалікі дзяўчын-патрыётак наперабой запэўнівалі Еўрарадыё ў патрыятызме The Toobes і ў іх любові да Радзімы і да сваіх фэнаў:
“Я лічу, што Беларусь не згубіць такі цудоўны гурт, таму што хлопцы проста нікуды не з’едуць. Я лічу, што яны патрыёты, якія не пакінуць родныя сцены”.
Другая дзяўчына падхоплівае сяброўку: “Магчыма, нават калі яны і з’едуць, дык проста там узбагацяцца, набяруцца нечага новага і прывязуць нам гэта паказаць. Яны не забудуць родную Беларусь”.
Першая дзяўчына: “Не мала гуртоў з’язджае. Яны там гастралююць, аднак усё гэта робяць для сваёй краіны і для сваіх прыхільнікаў, якія менавіта жывуць на Радзіме. Самыя верныя прыхільнікі ўсё роўна заўсёды будуць у іх тут. Мы іх будзем падтрымліваць і вельмі любіць”.
Пасля красавіцкага канцэрта-прэзентацыі альбома “Hello” узнікла пытанне: ці зможа The Toobes паўтарыць свой трыўмф праз паўгода ці год? Ці здолеюць хлопцы не спыніцца на дасягнутым і рушыць наперад, ці хопіць у іх крэатыву і фантазіі каб пагрузіцца ўглыб рок-н-ролу і ператварыць свае гітарныя рыфы ў дарослыя песні?
“Манекенны” канцэрт станоўча адказаў на ўсе пытанні і разагнаў сумненні: праз паўгода гурт змог патарыць свой красавіцкі трыўмф, іх музыка развіваецца: песні становяцца больш рокавымі, тлустымі, рознабаковымі па форме, меладычнымі і захоўваюць пры гэтым псіхадэлічнасць гучання.
Гурт не хавае сваёй апантанасці і жадання акунуць у сваю музыку ўвесь свет. Таму, на сваім чацвёртым годзе жыцця The Toobes здымаў прафесійнае канцэртнае відэа, з якога ў хуткім часе выйдзе жывы DVD. Таму прыхільнікі гурта адрываліся па поўнай — слэму не было канца. Час ад часу да яго далучаліся хлопцы з The Toobes: іх насілі на руках як сапраўдных трыўмфатараў.
Ну а Еўрарадыё задалося чарговымі пытаннямі, на якія спадзяецца атрымаць адказ праз наступныя паўгода: ці патрэбная музыка The Toobes за мяжой? Ці трапяць песні “тубсаў” на мінскія і замежная FM-станцыі? Ці прымуць хлопцаў у свой эшалон сусветныя зоркі?