ФХБ не атрымлівала паведамленняў пра перанос ЧС-2021 і працягвае падрыхтоўку
Кіраўнік ФХБ Дзмітрый Баскаў / hcdinamo.by
Федэрацыя хакея Беларусі не атрымлівала паведамленняў ад IIHF наконт пераносу чэмпіянату свету-2021 па хакеі з Беларусі.
"Беларускі бок не атрымліваў афіцыйных паведамленняў з нагоды пераносу матчаў чэмпіянату свету з Мінска ў іншую краіну і працягвае падрыхтоўку ў адпаведнасці з зацверджанымі раней рэкамендацыямі Міжнароднай федэрацыі хакея", — расказалі ТАСС у ФХБ.
Раней швейцарскае выданне Watson паведаміла, што Міжнародная федэрацыя хакея вырашыла перанесці беларускую частку чэмпіянату ў іншую краіну.
Розныя еўрапейскія грамадскія арганізацыі заклікалі IIHF перанесці турнір з Беларусі з прычыны напружанай палітычнай сітуацыі ў краіне. Рашэнне па месцы правядзення чэмпіянату свету будзе прынятае да 11 студзеня 2021 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.