ФІФА прызнала Месі найлепшым футбалістам 2023 года

Ліянель Месі 

Ліянель Месі  / Fernando Gens / Global look press

Найлепшым футбалістам 2023 года па версіі ФІФА стаў Ліянэль Месі.

Выбар стаў нечаканасцю: сёлета фаварытам быў малады нарвежац Эрлінг Холанд, які ўзяў чатыры трафеі з "Манчэстар Сіці". Месі і Холанд набралі па 48 балаў, таму ФІФА паглядзела на апытанне капітанаў зборных. А ў гэтым апытанні Месі набраў 13 галасоў, а Холанд — толькі 11.

Найлепшым трэнерам года стаў Хасэп Гвардыёла ("Манчэстар Сіці").

Бразілец Эдэрсан атрымаў прыз як найлепшы брамнік.

У жаночым футболе трэнерам года стала галандка Сарына Вігман са зборнай Англіі, найлепшай футбалісткай — чэмпіёнка свету іспанка з "Барселоны" Айтана Банмаці, найлепшай брамніцай — англічанка Мэры Ірпс з "Манчэстар Юнайтэд".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі