Фіксаваны падатак для сталічных прадпрымальнікаў павысяць на 10 еўра

На 10 еўра будзе павышаны фіксаваны падатак для сталічных прадпрымальнікаў. Такое рашэнне было прынята сёння падчас нарады чыноўнікаў з саветамі рынкаў гандлёвых цэнтраў Мінска. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў начальнік упраўлення па прадпрымальніцтву Мінгарвыканкаму Аляксандр Каліноўскі. Стаўкі па адзіным падатку павялічацца па дзвюх пазіцыях - абутку і друкаванай прадукцыі.

Аляксандр Каліноўскі: “Нашая гарадская падатковая інспекцыя прапанавала павялічыць стаўкі адзінага падатку па дзвюх пазіцыях - гэта на абутак і на друкаваную прадукцыю акрамя газет, гэта значыць, на кнігі. Пытанне сёння абмяркоўвалася з прадпрымальнікамі, слухалі довады за і супраць… Мяркуецца, што 12 чысла на сесіі гарсавета гэтае пытанне будзе вынесена”.

Нагадаем, што чарговая сесія адбудзецца 12 сакавіка, дзе і будзе разгледжана гэтае пытанне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі