Фільм "Возера радасці" атрымаў прыз на Trieste Film Festival
![Фільм "Возера радасці" атрымаў прыз на Trieste Film Festival](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/6949b983-2a6d-4f06-9ca8-f1b6ac3b1b44.jpg.webp?itok=TJdLbYkT)
Фільм "Возера радасці" рэжысёра Аляксея Палуяна атрымаў прыз на Trieste Film Festival. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў сам Палуян: "Вельмі шчаслівы, паведаміць, што ВОЗЕРА РАДАСЦІ перамагло ў міжнародным конкурсе ў Trieste Film Festival!".
"Возера радасці" было знята па рамане беларускага пісьменніка Віктара Марціновіча.
Летась фільм атрымаў прыз на кінафэсце ў Невадзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.