"Фіят" з біблейскімі цытатамі ў акне ездзіў па Гродне
У Гродне заўважылі аўто з біблейскімі цытатамі
Жыхары Гродна заўважылі незвычайны "Фіят", які ездзіў па вуліцах горада. Як піша выданне NewGrodno.by, на заднім шкле аўтамабіля размяшчаліся вялікія аркушы з цытатамі з Бібліі.
Здымак легкавіка заўважылі ў інтэрнэце супрацоўнікі гродзенскай ДАІ. Яны знайшлі кіроўцу і пакаралі. Прычынай называецца тое, што ён "кіраваў аўтамабілем з дадатковымі прадметамі ў аконных праёмах, не прадугледжаных канструкцыяй аўтамабіля".
Правілы дарожнага руху забараняюць выязджаць на дарогу, калі на машыне знаходзяцца бачныя налепкі ці малюнкі, акрамя тых, што прадугледжаны ў ПДР. Такое правапарушэнне пагражае штрафам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.