У Мінску бацька прыцягнуў да крадзяжоў сына-падлетка

Момант затрымання падазраваных

Момант затрымання падазраваных / @pressmvd

Сілавікі затрымалі ў Мінску 38-гадовага мужчыну і ягонага 15-гадовага сына, якіх падазраюць у серыі крадзяжоў. Яны выкрадалі люстэркі задняга віду з дарагіх аўтамабіляў.

Падлетак паказваў, дзе прыпаркаваныя BMW. Затым з гэтых машын здымалі лінзы і з'язджалі. Пры гэтым у мэтах канспірацыі мужчына хаваў нумар сваёй машыны пад снегам і выключаў мабільны тэлефон. Вядома аб 9 крадзяжах на агульную суму больш за 10 тысяч рублёў. У момант затрымання ў машыне, на якой перасоўваліся мужчына з падлеткам, аператыўнікі знайшлі частку "ўлову".

Па словах бацькі, задачай сына было вызначаць прэміум-аўто. Заведзеныя крымінальныя справы за крадзяжы. У міліцыі кажуць, што раней у бацькі ўжо былі праблемы з законам — ён неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за маёмасныя злачынствы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі