ФК “Дынама” падзяліла ачкі з “Мінскам”
Футбалісты мінскага “Дынама” і “Мінска” падзялілі ачкі ў матчы 25 тура чэмпіянату Беларусі па футболе. 20 кастрычніка сталічнае дэрбі прайшло на стадыёне ФК “Мінск” і скончылася з лікам 3:3.
Гульня атрымалася жвавай і напружанай. Дынамаўцы забілі хуткі гол — на 5-й хвіліне адзначыўся Кехіндэ Фатаі, а літаральна праз хвіліну Яўген Шаўчэнка зраўняў лік. Пад канец першага тайма Фатаі аформіў дубль і вывеў сваю каманду наперад.
У наступным тайме “гараджане” на 59-й хвіліне зноў зраўнялі лік — гэтым разам адзначыўся Уладзіслаў Насібулін. На 67-й хвіліне Фатаі ўжо меў хэт-трык, аднак утрымаць перавагу дынамаўцы не здолелі — Насібулін зрабіў дубль на 82-й хвіліне.
Раней у 25 туры згулялі “Віцебск” і “Дняпро” — 3:1.
Сёння таксама гуляюць наступныя пары: БАТЭ — “Гарадзея”, “Шахцёр” — “Нёман”.
У нядзелю пройдуць такія матчы: “Слуцк” — “Тарпеда-БелАЗ”, “Смалявічы” — “Іслач”, “Дынама” (Брэст) — “Тарпеда”.
Скончыцца тур 22 кастрычніка ў панядзелак матчам “Прамень” — “Гомель”.