ФК "Гомель" перарваў працяглую серыю паражэнняў (відэа)

ФК "Гомель" перарваў працяглую серыю паражэнняў (відэа)

ФК "Гомель" здолеў перарваць серыю з пяці паражэнняў у чэмпіянаце Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У пятніцу ў гасцях у матчы 9-га тура з "Дняпро" была зафіксаваная нічыя 1:1.

Таксама 24 траўня мінскае "Дынама" выйграла ў "Іслачы" (1:0), а БАТЭ — у "Слуцка" (3:0). Тур стартаваў у сераду, калі "Шахцёр" у гасцях выйграў у жодзінскага "Тарпеда-БелАЗ" (1:0), а "Віцебск" разграміў "Энергетык-БДУ" — 3:0. 25 траўня згуляюць "Мінск" і "Гарадзея", "Славія" і мінскае "Тарпеда", брэсцкае "Дынама" і "Нёман". Каляндар гл. тут.

БАТЭ і "Шахцёр" маюць па 21 ачку, у брэсцкага "Дынама" 20 ачкоў і матч у запасе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі