Фолк-спявачку Патрыцыю Свіціну прызналі палітзняволенай

Патрыцыя Свіціна / З архіва Еўрарадыё
Патрыцыя Свіціна / З архіва Еўрарадыё

Беларускія праваабаронцы дадалі ў спіс палітвязняў яшчэ 7 чалавек. Гэта — Патрыцыя Свіціна, Яўген Грынькоў, Андрэй Костка, Анастасія Сергіеня, Аляксей Краснагір, Антон Скварчэўскі і Галымжан Бахіраў. Ім выстаўленыя абвінавачванні, вынесеныя прысуды ці яны ўзятыя пад варту па артыкуле "Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 1 арт. 342 КК). Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення. 

У Беларусі на сённяшні дзень налічваецца 1501 палітвязень. У спісе фолк-спявачка Свіціна, якая ў верасні 2020-га, калі была студэнткай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, адмовілася ад стыпендыі Аляксандра Лукашэнкі. Пра яе затрыманне стала вядома ў траўні. На відэа міліцыі Патрыцыя Свіціна казала, што ўдзельнічала ў пратэстах і "негатыўна" выказвалася ў сацсетках пра вайну ва Украіне і сілавікоў. У сярэдзіне чэрвеня стала вядома пра распачатую крымінальную справу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі