Фота: У зняволенні палітвязень Рубцоў схуднеў так, што цяжка пазнаць
Гэта відаць па яго першых фатаздымках пасля вызвалення.
У сацсетках з'явіліся першыя фатаздымкі экс-палітвязня Юрыя Рубцова пасля вызвалення. На іх відаць, як моцна схуднеў актывіст за час зняволення.
Нагадаем, Юрыя Рубцова вызвалілі 22 жніўня разам з пяцю іншымі палітвязнямі.
Увосень 2014 года гамельчука асудзілі на 1,5 года “хіміі” па абвінавачванні ў абразе суддзі. Міліцыянты затрымалі Рубцова пасля "Чарнобыльскага шляху", на якім ён ішоў у майцы з надпісам “Лукашэнка, сыходзь”. Калі праз два дні яго прывезлі ў суд з ізалятара на Акрэсціна, то мужчына быў голым па пояс. Суддзя не пабачыў у гэтым нічога незвычайнага і пагадзіўся судзіць Рубцова. Тады, па сведчанні суддзі, Рубцоў абразіў яго.
У красавіку 2015 палітвязень абвясціў галадоўку, калі яго змясцілі ў следчы ізалятар паводле новага абвінавачання. А ў траўні 2015-га яго асудзілі на два гады калоніі — нібыта за ўхіленне ад адбыцця пакарання. Сам жа Рубцоў настойваў на тым, каб яму далі працу з сярэднім заробкам па краіне, а ад іншай адмаўляўся.
На фота можна параўнаць, як выглядаў Рубцоў да арышту і цяпер.
Фота з сацсетак і nn.by