Фота: Вакаліст Depeche Mode сфатаграфаваўся з мінскімі медыкамі
У акаўнце Дэйва Гаана ў Інстаграме з'явілася фота з мінскімі медкамі. Яно было зробленае ў 9-й гарадской клінічнай лякарні, куды вакаліста Depeche Mode даставілі ўвечары 17 ліпеня.
Паведамлялася, што ў музыкі было вострае кішэчнае разладжанне. Паводле неафіцыйных звестак, у Гаана дыягнаставалі мезадэніт.
З-за хваробы вакаліста быў адменены канцэрт Depeche Mode, прызначаны на 17 ліпеня ў "Мінск-арэне".