Фотафакт: Лукашэнка ездзіў па полі на квадрацыкле
18 жніўня падчас наведвання ААТ “Александрыйскае” Аляксандр Лукашэнка не толькі праехаў на камбайне і вучыў журналістаў, як жаць збожжа сярпом. Таксама ён паказаў прысутным, як умее ездзіць па полі на квадрацыкле. Фота змясціла прэс-служба Лукашэнкі.
Як піша “Наша ніва”, кіраўнік дзяржавы катаўся на квадрацыкле BRP Can-Am Outlander 1000 X mr, які выпускаецца ў Канадзе. Новая мадэль за акіянам каштуе 14 тысяч долараў, у Беларусі — ад 20 тысяч долараў.
Фота: БЕЛТА