Лукашэнка прыйшоў да дзяцей з падарункамі (фота, відэа)
У пятніцу кіраўнік дзяржавы разам з сынам Мікалаем пабываў у мінскім дзіцячым доме № 5.
У фае іх сустрэлі выхаванцы і правялі невялікую экскурсію, паказалі, у якіх умовах яны жывуць. Аляксандр Лукашэнка агледзеў жылыя пакоі, спартыўную залу, папіў з дзецьмі гарбату. У актавай зале для кіраўніка дзяржавы паказалі невялікі канцэрт.
На памяць дзеці ўручылі Лукашэнку падарункі, зробленыя ўласнымі рукамі: мяккую цацку і домік з салёнага цеста. "Гэта сімвал дамашняга ачагу. Унутры доміка можна запаліць свечку, і будзе цёпла і ўтульна, як у нас у доме", — сказала адна з выхаванак, уручаючы падарунак кіраўніку дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка, у сваю чаргу, падарыў дзецям ранцы з наборам школьных прылад, паведамляе БелаПАН.
Фота — БЕЛТА