Фотафакт: Лукашэнка распісаўся на браслаўскім сыры
Аляксандр Лукашэнка пакінуў свой аўтограф... на галоўцы сыру. Гэта адбылося 4 жніўня, калі кіраўнік дзяржавы наведаў Браслаўскі філіял Глыбоцкага малочна-кансервовага камбінату.
Фотаздымак выдачы аўтографа зафіксавала прэс-служба Лукашэнкі. Каму дастанецца гэты сюрпрыз, не паведамляецца.