Фотафакт: на Беларускай АЭС усталявалі корпус рэактара
На першым энергаблоку Беларускай АЭС у Астравецкім раёне ўсталявалі корпус рэактара. Зрабілі гэта ўвечары 1 красавіка. Як інфармуе прэс-служба Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Беларуская атамная электрастанцыя”, перад устаноўкай у шахту корпус рэактара ВВЭР-1200, выраблены кампаніяй “АЭМ-тэхналогіі”, “у адпаведнасці з рэгламентам прайшоў уваходны кантроль”.
У бліжэйшы час будуць працягнутыя работы па мантажы асноўнага абсталявання ядзернай устаноўкі першага энергаблока.