Фотафакт: у Кіеве часткова спалілі першы мост
Мост закаханых праходзіць над Пятроўскай алеяй каля стадыёна "Дынама" ды злучае дзве часткі Марыінскага парку.
Уваход на яго цяпер заблакаваны барыкадай пратэстоўцаў, там жа знаходзіцца іх варта, яны грэюцца каля вогнішча. З боку вуліцы Грушэўскага выгарэла каля трох метраў пакрыцця моста — там палілі аўтамабільныя пакрышкі, інфармуе сайт news.liga.net.
На іншым баку моста — кардон міліцыі, які перакрывае ўваход. У глыбіні парку хаваецца яшчэ некалькі дзясяткаў сілавікоў.