Фотафакт: У Магілёве прадаюць глобусы, на якіх Крым — гэта Расія
У магілёўскім універмагу прадаюць глобусы, на якіх пазначана што Крым — гэта расійская тэрыторыя. Паўвостраў зафарбаваны ў такі самы колер, як і Расія, паміж ім і Украінай праведзеная рыса.
Вытворцамі гэтых навучальных прыладаў з’яўляецца Расія, а таксама Польшча. Кошт польскага глобуса з “расійскім” Крымам — 796 500 рублёў.
Анексія паўвострава Расіяй адбылася два гады таму, у сакавіку 2014 года. Крым ва ўсім свеце прызнаецца акупаванай тэрыторыяй.