Фотафакт: У Мінску з’явілася статуя барцоў у двухсэнсоўнай позе
Кампазіцыю дапаўняе надпіс: “Няхай пераможа наймацнейшы”.
Незвычайную статую ўсталявалі ў Мінску непадалёк ад станцыі метро “Барысаўскі тракт”. Яе паставілі каля Цэнтра грэка-рымскай барацьбы. Скульптурная група ўяўляе сабой двух спартсменаў-барцоў у момант схваткі. Аднак з пэўных ракурсаў яны выглядаюць двухсэнсоўна.
Кампазіцыю дапаўняе надпіс: “Няхай пераможа наймацнейшы” на рускай мове і на латыні, перадае Onliner.by