Фрыстайліст Грышын, які нёс сцяг Беларусі, не прайшоў кваліфікацыю
У панядзелак у Сочы прайшла кваліфікацыя ў спаборніцтвах па лыжнай акрабатыцы.
Беларусь прадстаўлялі чатыры спартоўца — Аляксей Грышын (алімпійскі чэмпіён Ванкувера), Антон Кушнір, Дзмітрый Дашчынскі і Дзяніс Восіпаў.
Аляксей Грышын не здолеў прайсці кваліфікацыю на Гульнях у Сочы. Беларускі лыжны акрабат у двух спробах не здолеў дакладна прызямліцца. У першым кваліфікацыйным раўндзе ён заняў перадапошняе 20-е месца, у другім — 9-е. У фінал жа праходзіць па 6 лепшых фрыстайлістаў у кожнай кваліфікацыі. Між тым трое іншых беларусаў працягнуць змаганне за медалі. Дзмітрый Дашчынскі ў другой кваліфікацыі паказаў найлепшы вынік, Антон Кушнір стаў другім, а Дзяніс Восіпаў — 5-ы. Першы фінал пачнецца ў 20.30 па беларускім часе.
Адзначым, што Грышын нёс сцяг Беларусі на адкрыцці Алімпійскіх Гульняў і крытыкаваў Дар'ю Домрачаву, якая адмовілася ад такога абавязку.
Грышын пра адмову Домрачавай: Паважная прычына — хвароба ці смерць
Фота — Reuters