Футбаліст Аляксандр Глеб у Турцыі пабіўся з аднаклубнікам (фота)

Як паведамляе football.by, патасоўка адбылася паміж Аляксандрам Глебам і Азгюрам Азкая. Футбалісты "Коньяспора" на трэніроўцы падзяліліся на дзве каманды і гулялі паміж сабой. Азкая зрабіў даволі грубы падкат пад Глеба і беларус не вытрымаў. Супакойвалі футбалістаў іх партнёры па камандзе.

Віцэ-прэзідэнт "Коньяспора" Аль-Сельчук заявіў, што канфлікт вычарпаны, у выніку футбалісты паціснулі адзін аднаму рукі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі