Футбаліст мінскага "Дынама" Сяргей Паліцевіч можа перайсці ў балгарскі "Леўскі"
Футбаліст мінскага "Дынама" абаронца Сяргей Паліцевіч можа перайсці ў балгарскі "Леўскі". Пра гэта паведамляе балгарскае выданне sportal.bg.
Паліцевіч кажа, што атрымаў і іншыя прапановы працягу сваёй далейшай кар'еры, але рашэння яшчэ не прыняў. У студзені 2016-га ён стане свабодным агентам.
Сяргею Паліцевічу 25 гадоў. Ён — ураджэнец Ліды. Выступаў за наваполацкі "Нафтан", самарскія "Крылы Саветаў". З 2011-га — у мінскім "Дынама". З'яўляецца гульцом нацыянальнай зборнай Беларусі. У 2012-м у складзе алімпійскай зборнай Беларусі ўдзельнічаў у Алімпійскіх гульнях у Лондане.
Фота: dinamo-minsk.by