Футбаліст, якога Лукашэнка прасіў не ўцякаць з Беларусі, пераехаў у Егіпет

Футбаліст, якога Лукашэнка прасіў не ўцякаць з Беларусі, пераехаў у Егіпет

З Беларусі ў Егіпет з'ехаў афрыканскі футбаліст, якога Аляксандр Лукашэнка прасіў не пакідаць нашу краіну.

3 верасня Лукашэнка адкрываў стадыён "Дынама-Юні". Падчас цырымоніі асаблівую ўвагу яго прыцягнуў Жан Марэль По, які прыехаў з Кот д'Івуара. Кіраўнік дзяржавы сказаў яму: "Толькі не бяжы з Беларусі. Не хвалюйся — дыктатуры ў нас тут няма, як неваторыя палохалі вас"

Аднак усяго праз чатыры месяцы По пераехаў гуляць у егіпецкую каманду, якая займае ў тамтэйшым чэмпіянаце перадапошняе, 17-е месца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі