Футбалісты "Шахцёра" і БАТЭ згулялі ўнічыю — 0:0
У чэмпіянаце Беларусі прайшлі матчы 9-га тура. Салігорскі "Шахцёр" прымаў на сваім полі барысаўскі БАТЭ.
У іншых матчах жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" саступіла бабруйскай "Белшыне" — 0:1, мінскае "Дынама" ўнічыю згуляла з мазырскай "Славіяй" — 0:0. А футбалісты "Гомеля" атрымалі пераканаўчую перамогу над гродзенскім "Нёманам" — 2:0.
Фота — udf.by