Футбалісты зборнай Беларусі згуляюць з Паўночнай Ірландыяй

Футбалісты зборнай Беларусі згуляюць з Паўночнай Ірландыяй

У пятніцу, 27 траўня, футбалісты зборнай Беларусі згуляюць у Белфасце таварыскі матч з Паўночнай Ірландыяй. На ім чакаецца аншлаг (стадыён "Уіндзар Парк" змяшчае амаль 25 тысяч заўзятараў). Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5", пачатак у 21.45 (каментатар — Уладзімір Навіцкі). Судзіць гульню будзе брыгада арбітраў з Мальты, галоўны арбітр — Клейтан Пісані. Букмекеры ставяць на гаспадароў поля.

Галоўны трэнер Аляксандр Хацкевіч выклікаў на гэты матч наступных футбалістаў: брамнікі — Сяргей Чэрнік (БАТЭ), Андрэй Гарбуноў ("Атрамітас", Грэцыя), Андрэй Клімовіч ("Мінск"), абаронцы — Ігар Шытаў ("Мардовія", Расія), Аляксандр Мартыновіч (капітан, "Урал", Расія), Ягор Філіпенка ("Малага", Іспанія), Дзяніс Палякоў, Максім Валадзько (абодва — БАТЭ), Сяргей Паліцевіч ("Генчлербірлігі", Турцыя), Міхаіл Сівакоў ("Зара", Украіна), паўабаронцы — Аляксандр Глеб ("Генчлербірлігі", Турцыя), Сяргей Кісляк ("Рубін", Расія), Сяргей Крывец ("Мец", Францыя), Ігар Стасевіч, Міхаіл Гардзяйчук (абодва — БАТЭ), Павел Няхайчык ("Томь", Расія), Мікіта Корзун ("Дынама", Кіеў, Украіна), нападаючы — Мікалай Януш ("Шахцёр", Салігорск).

Адзначым, што зборная Беларусі на сённяшні дзень займае ў рэйтынгу ФІФА 77-е месца, зборная Паўночнай Ірландыі — 26-е.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі