Футбольная зборная Беларусі пры Зыгмантовічу паднялася ў рэйтынгу FIFA

Футбольная зборная Беларусі палепшыла свае пазіцыі ў рэйтынгу FIFA. Наша каманда паднялася на 5 пазіцый (у зборнай 301 ачко), але гэтага аказалася недастаткова для вяртання ў першую сотню, беларусы толькі 101-я.

Гэтаму паспрыяла нядаўняя перамога зборнай Беларусі, якой кіраваў выконваючы абавязкі галоўнага трэнера Андрэй Зыгмантовіч, над Мексікай у таварыскім матчы — 3:2.

Лідары рэйтынга засталіся ранейшыя — Нямеччына (1725 ачкоў), Аргенціна (1538) і Калумбія (1450).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі