Футбольныя заўзятары збіраюцца байкатаваць матчы зборнай Беларусі
Футбольныя заўзятары маюць намер байкатаваць матчы зборнай Беларусі пад кіраўніцтвам Юрыя Пунтуса. Фанатаў раз’ятрылі дзве запар паразы, якія нашыя футбалісты пацярпелі ад зборнай Балгарыі. “Пусты стадыён – лепшыя лекі ад кумаўства і непрафесіяналізму ў беларускім футболе. Нельга прабачаць нахабны здзек над намі”, – пішуць заўзятары на форуме газеты “Прессбол”.
Іншыя прапановы салідарнай заўзятарскай помсты менш
радыкальныя: “Няхай кожны возьме па аркушы белай паперы фармату А4 і падчас
выканання гімна на наступным матчы падніме яго над галавой. Паглядзім, што
думае фанацкая аўдыторыя!”