Гаагскі трыбунал часова вызваліў былога прэзідэнта Сербіі
Былы прэзідэнт Сербіі Мілан Мілуцінавіч на тры тыдні выйшаў на волю з гаагскай турмы. Пра гэта са спасылкай на адваката палітыка Бобана Зэчэвіча паведамляе агенцтва Tanjug. Былога прэзідэнта адпусцілі па стане здароўя. У Гаагу ён павінен вярнуцца не пазней за 2 кастрычніка. Сачыць за Мілуцінавічам у гэты час будуць сербскія ўлады.
Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі абвінавачвае Мілана Мілуцінавіча у арганізацыі этнічных чыстак у Косаве ў першай палове 1999 года. Суд над ім распачаўся два гады таму.
Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі абвінавачвае Мілана Мілуцінавіча у арганізацыі этнічных чыстак у Косаве ў першай палове 1999 года. Суд над ім распачаўся два гады таму.