Галалёд у Брэсце стаў прычынай больш за 40 ДТЗ
Галалёд стаў прычынай масавых, хоць дробных ДТЗ зранку 3 снежня ў Брэсце.
Як піша zarya.by, імжыць у горадзе пачало недзе а палове пятай раніцы. На гэты момант на дарогах горада ўжо працавала тэхніка камунальных службаў. Агулам праезную частку на вуліцах горада пасыпалі пясчана-саляной сумессю 18 машынаў, 180 чалавек расчышчалі тратуары, кажа дырэктар ВКУП "Камунальнік" Юрый Клімаховіч.
Аднак дапамаглі гэтыя меры далёка не ўсім. У траўмапунктах заявілі пра вялікую колькасць пацыентаў. Напрыклад, у траўмапункце гарадской цэнтральнай лякарні паведамілі, што паступаюць людзі пераважна з пераломамі, страсеннямі, парванымі звязкамі ды інш.
З 7-й да 9-й гадзіны раніцы ДАІ Брэста зафіксавала 42 ДТЗ, пры якіх аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.