Галоўнага трэнера футбольнай зборнай Беларусі выберуць з 10 прэтэндэнтаў

Да канца каляндарнага года нацыянальная футбольная зборная Беларусі даведаецца імя новага галоўнага трэнера. Пра гэта заявіў намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Сафар'ян. Паводле яго слоў, на сёння засталося каля дзесяці прэтэндэнтаў на вакантнае месца (раней Сафар'ян гаварыў пра 30 прэтэндэнтаў).

"Мы ўжо неаднаразова гаварылі: спіс досыць шырокі, — цытуе словы Сафар'яна тэлеканал "Беларусь 1". — Зараз ён значна вузейшы, чым быў. Пачакайце трохі, можа, пару тыдняў. Можа, крыху больш. Да Новага года дакладна будзе прынята рашэнне".

Нагадаем, выконваючым абавязкі галоўнага трэнера зборнай пасля адстаўкі Георгія Кандрацьева з'яўляецца Андрэй Зыгмантовіч. Сярод верагодных прэтэндэнтаў на гэтую пасаду называлі Аляксандра Хацкевіча. Віктар Ганчарэнка ад прапановы БФФ адмовіўся, палічыўшы яе перадчаснай.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі