Галоўны інфекцыяніст Мінска далучыўся да Кардынацыйнай рады

Мікіта Салавей /  24health.by
Мікіта Салавей /  24health.by

Галоўны пазаштатны інфекцыяніст Мінска Мікіта Салавей вырашыў далучыцца да Кардынацыйнай Рады, таму што ў Беларусі "назіраецца крызіс грамадскага даверу да дзеючых органаў улады", паведамляе телеграм-канал "Белыя халаты".

Гвалт і парушэнне правоў чалавека вядуць да ўсё большага расколу грамадзтва, "мая мэта - дапамагчы Рэспубліцы Беларусь найбольш бязбольна выйсці з крызіснай сітуацыі з выкарыстаннем маіх прафесійных ведаў і кампетэнцый ў сферы аховы здароўя і адукацыі", цытуе телеграм-канал Мікіту Салаўя.

У сераду галоўны інфекцыяніст Мінска на сваёй старонцы ў Фэйсбук апублікаваў адказ старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай. Качанава на сустрэчы з кіраўнікамі медустаноў прасіла перадаць медыкам, якія пратэстуюць супраць гвалту, што "дыялогу на вуліцы не будзе". Салавей яшчэ раз падрабязна растлумачыў, чаму выходзяць лекары, чаму выступаюць супраць гвалту і за сумленныя выбары, і напрыканцы заўважыў, што дыялог ўсё-такі "будзе там, дзе гэтага захоча народ Беларусі" . Яго адказ спікеру Савета Рэспублікі перапосцілі больш за 4,5 тысячы чалавек.

Мікіта Салавей — дацэнт, кандыдат медыцынскіх навук, аўтар больш за 80 навуковых публікацый. На пасадзе галоўнага інфекцыяніста Мінска працуе каля 4 гадоў. Таксама ён мае кваліфікацыю "неўролаг".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі