Гасцініцы Мінска за 2014 год патаннелі на 15% праз канкурэнцыю

Колькасць гатэляў у Мінску павялічваецца. Праз гэта сталічныя гасцініцы вымушаныя зніжаць кошт пражывання. Так, за 2013 год гатэлі патаннелі ў сярэднім на 13%, а за 2014 — на 15%. Пра гэта заявіў БЕЛТА в.а. начальніка ўпраўлення бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама Юрый Натычка.

Прыбытковасць сталічных гатэляў меншая за 1,5%

У Мінску цяпер працуе 44 гатэлі на 9320 нумароў. У 2014 годзе палова з іх пуставала. За 2015 год плануецца адкрыць яшчэ 8, праз што запаўняльнасць можа знізіцца да 40%. Пры гэтым ужо цяпер даходнасць мінскіх гатэляў не перавышае 1,5%.

Ва ўпраўленні спорту і турызму Мінгарвыканкама і раней заяўлялі пра запаўняльнасць гатэляў летам на 50%. Паводле інфармацыі рэдактара газеты "Турызм і адпачынак" Ліліі Кобзік, гатэлі, якія будавалі да чэмпіянату свету па хакеі, летам запоўнілі толькі на 20-40% у залежнасці ад кошту.

Агулам да хакейным спаборніцтваў у Мінску планавалася збудаваць 14 новых гасцініц. Але пабудавалі не ўсё: "Кемпінскі" каля цырка так і не адкрыўся. Пазней прадстаўнікі кампаніі заявілі, што гатэль у Мінску не будуюць: "Кемпінскі": Мы не будуем гатэль у Мінску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі