"Газпрам": Кошт газу для Беларусі абнародавацца не будзе
У прэс-службе расійскай кампаніі "Газпром" не паведамляюць, колькі плаціць Беларусь за газ. Па словах супрацоўнікаў кампаніі, гэта закрытая інфармацыя, якая і не будзе абнародаваная. Прэс-служба Газпрому: Вы ведаеце, на гэты момант гэтую інфармацыю атрымаць нельга. На гэты момант мы такой інфармацыі не падаем. Паспрабуйце затэлефанаваць праз некалькі дзён. Але мы наўрад ці будзем абнародаваць такую інфармацыю.
Прычыны такой закрытасці не называюцца. Разам з тым, у прэс-службе заяўляюць, што сітуацыя таямнічасці не звязаная з расійска-ўкраінскім канфліктам.
Прычыны такой закрытасці не называюцца. Разам з тым, у прэс-службе заяўляюць, што сітуацыя таямнічасці не звязаная з расійска-ўкраінскім канфліктам.