“Газпрам” павялічыў долю ў “Белтрансгазе” да 37,5 адсоткаў

Расійская кампанія “Газпрам” набыла яшчэ 12,5 адсоткаў акцый беларускага прадпрыемства “Белтрансгаз”. У выніку доля акцый прадпрыемства, што належаць “Газпраму”, дасягнула 37,5 адсоткаў, паведамляе ИТАР-ТАСС.
Нагадаем, дамова аб продажы 50% акцый “Белтрансгаза” за 2,5 мільярда долараў была заключана 18 траўня 2007 года.

Бакі дамовіліся, што гэты пакет будзе прадавацца расійскаму боку роўнымі далямі ў чатыры этапы на працягу 2007-2010 гадоў. У адпаведнасці з дамовай пакупнік павінен плаціць за акцыі не пазней за 20 лютага кожнага года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі