Гендырэктары прадпрыемстваў нанеслі больш за 19 млрд рублёў стратаў
Старшыня Следчага камітэта Беларусі Валянцін Шаеў распавёў пра расследаванне крымінальных спраў па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці.
Гаворка ідзе пра генеральнага дырэктара "Барысаўдрэва", дырэктара "Магілёўдрэва", гендырэктара "ФанДОКа", начальніка транспартнага цэха "Рэчыцадрэва", пра службовых асоб "Віцебскдрэва". Матэрыяльныя страты ад іх дзейнасці склалі 19 мільярдаў рублёў.
У Следчым камітэце перакананыя, што матывы здзяйснення гэтых злачынстваў маюць пераважна асабісты характар і выяўляюцца ў кар'ерызме, спробе кіраўнікоў схаваць сваю некампетэнтнасць і рэальнае становішча спраў на прадпрыемстве, а таксама імкненне абвінавачаных асоб да асабістага ўзбагачэння, паведамляе БЕЛТА.
Фота — Fotolia