Генерал, які здзейсніў пераварот у Нігеры, абвясціў сябе новым лідарам

Акцыя пратэсту ў падтрымку зрынутага прэзідэнта Нігера / AFP

Акцыя пратэсту ў падтрымку зрынутага прэзідэнта Нігера / AFP

Генерал Абдурахман Чыяні абвясціў сябе новым лідарам Нігера, піша ВВС.

У сераду ў краіне пачаўся пераварот. Падраздзяленне прэзідэнцкай гвардыі, якім кіраваў Чыяні, схапіла лідара краіны. Чыяні ўзначальваў прэзідэнцкую ахову з 2011 года, а ў 2018 годзе экс-прэзідэнт краіны Махамад Ісуфу прысвоіў яму званне генерала.

Мяркуецца, што законны прэзідэнт Махамед Базум усё яшчэ знаходзіцца ў палоне ва ўласнай аховы.

Пераварот рэзка асудзілі ў ЕС, ААН, Афрыканскім саюзе і рэгіянальным блоку Заходняй Афрыкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі