Генеральны сакратар Канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці наведае Беларусь

Генеральны сакратар Канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці, доктар Панічпакдзі Супачаі наведае Беларусь 15 – 17 ліпеня па запрашэнні прэм'ер-міністра рэспублікі Сяргея Сідорскага. Праграмай візіту прадугледжаныя сустрэчы генсека з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым, міністрам эканомікі Мікалаем Зайчанко, рэктарам Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Уладзімірам Шымавым. Падчас візіту плануецца абмеркаваць стан і перспектывы ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і ЮНКТАД і падпісаць Мемарандум аб паразуменні па пытаннях супрацоўніцтва ў вобласці гандлю і развіцця.

"Интерфакс"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі