Генштаб УСУ пацвердзіў вызваленне Андрэеўкі пад Бахмутам

Украінскія вайскоўцы

Украінскія вайскоўцы / facebook.com/GeneralStaff.ua

Украінскія войскі вызвалілі сяло Андрэеўка пад Бахмутам у Данецкай вобласці. Гэта пацвердзілі ў Генеральным штабе УСУ. "Падчас штурмавых дзеянняў авалодалі Андрэеўкай Данецкай вобласці, наносяць ворагу значныя страты ў жывой сіле і тэхніцы, замацоўваюцца на дасягнутых рубяжах", — гаворыцца ў зводцы ў Генштаба. Сілы абароны Украіны таксама мелі частковы поспех у раёне Кляшчыеўкі.

Расіяне тым часам на ўсё тым жа Бахмуцкім кірунку не пакідаюць спробаў прарваць абарону УСУ ў раёне Багданаўкі.

Нагадаем, напярэдадні прыходзіла супярэчлівая інфармацыя аб сітуацыі ў раёне Андрэеўкі. Намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр казала, што асноўныя баі ідуць у раёнах Андрэеўкі, Курдзюмаўкі і Кляшчыеўкі. Але тут жа дадала: "І ў нас там добрыя навіны. Андрэеўка наша. Замацоўваемся на занятых пазіцыях". Пазней у 3-й асобнай штурмавой брыгадзе абверглі заяву аб узяцці Андрэеўкі, назвалі яе заўчаснай. Цяпер вызваленні Андрэеўкі пацвердзіў Генштаб УСУ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі